Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile
Viasna

@viasna96

Праваабарончы цэнтр Вясна
Human rights in Belarus

ID: 248672097

linkhttp://spring96.org calendar_today07-02-2011 13:54:14

32,32K Tweet

12,12K Followers

2,2K Following

Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

У Мікашэвічах арыштаваны прадпрымальнік З 18 чэрвеня перасталі працаваць крамы 52-гадовага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, ровары і іх рамонт. Прычынай арышту стаў ці то лайк, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.

У Мікашэвічах арыштаваны прадпрымальнік

З 18 чэрвеня перасталі працаваць крамы 52-гадовага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, ровары і іх рамонт.

Прычынай арышту стаў ці то лайк, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

Па «справе Гаюна» адбылося ўжо як мінімум 6 судовых працэсаў Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. spring96.org/be/news/118282

Па «справе Гаюна» адбылося ўжо як мінімум 6 судовых працэсаў

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.

spring96.org/be/news/118282
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

Шэф-кухара з Браслава асудзілі за «абразу Лукашэнкі» У абноўленым «экстрэмісцкім» спісе МУС з'явілася імя 44-гадовага браслаўчаніна Юрыя Андрукіна. Яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). У дакуменце сцвярджаецца, што мужчына «адбывае пакаранне».

Шэф-кухара з Браслава асудзілі за «абразу Лукашэнкі»

У абноўленым «экстрэмісцкім» спісе МУС з'явілася імя 44-гадовага браслаўчаніна Юрыя Андрукіна. Яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). У дакуменце сцвярджаецца, што мужчына «адбывае пакаранне».
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

Стыхія закранула калонію №15 у Магілёве У чацвер сіламі асуджаных рабіліся намаганні па ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі. На пятніцу зноў аб'яўлена штармавое папярэджанне, чакаюцца навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру. У ПК №15 знаходзіцца як мінімум 91 палітвязень.

Стыхія закранула калонію №15 у Магілёве

У чацвер сіламі асуджаных рабіліся намаганні па ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі. На пятніцу зноў аб'яўлена штармавое папярэджанне, чакаюцца навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру.

У ПК №15 знаходзіцца як мінімум 91 палітвязень.
#FreeViasna (@freeviasna) 's Twitter Profile Photo

😢 Two years ago, prominent artist Ales Pushkin died after being transferred from prison to intensive care. Known for his bold performances and constant criticism of the Lukashenka regime, he was sentenced to five years simply for expressing his views. Even behind bars, Pushkin

😢 Two years ago, prominent artist Ales Pushkin died after being transferred from prison to intensive care. Known for his bold performances and constant criticism of the Lukashenka regime, he was sentenced to five years simply for expressing his views.

Even behind bars, Pushkin
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

У «спіс экстрэмістаў» дадалі былога дырэктара Крынкаўскай школы Віцебскі абласны суд асудзіў 42-гадовага мужчыну за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». МУС сцвярджае, што былы дырэктар «адбывае пакаранне». spring96.org/be/news/118282

У «спіс экстрэмістаў» дадалі былога дырэктара Крынкаўскай школы

Віцебскі абласны суд асудзіў 42-гадовага мужчыну за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». МУС сцвярджае, што былы дырэктар «адбывае пакаранне».

spring96.org/be/news/118282
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

У дачыненні да Андрэя Павука распачалі чарговую крымінальную справу — на гэты раз, за дзяржаўны сцяг на прайд-парадзе Сілавікі палічылі акцыю Павука «здзекам з дзяржаўнага сцяга», распачалі супраць яго крымінальную справу і прыйшлі да ягоных бацькоў у Беларусі, піша Зеркало | Новости.

У дачыненні да Андрэя Павука распачалі чарговую крымінальную справу — на гэты раз, за дзяржаўны сцяг на прайд-парадзе

Сілавікі палічылі акцыю Павука «здзекам з дзяржаўнага сцяга», распачалі супраць яго крымінальную справу і прыйшлі да ягоных бацькоў у Беларусі, піша <a href="/zerkalo_io/">Зеркало | Новости</a>.
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

Гурт «DZIECIUKI» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 10 ліпеня. Паводле ведамства, дачыненне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.

Гурт «DZIECIUKI» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 10 ліпеня. 

Паводле ведамства, дачыненне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.
#FreeViasna (@freeviasna) 's Twitter Profile Photo

💔 Four years ago today, authorities of #Belarus arrested prominent human rights defenders from Viasna: — #NobelPeacePrize laureate Ales Bialiatski — FIDH vice-president Valiantsin Stefanovic — coordinator of the #HRDs for Free Elections campaign Uladzimir Labkovich They

💔 Four years ago today, authorities of #Belarus arrested prominent human rights defenders from <a href="/viasna96/">Viasna</a>:

— #NobelPeacePrize laureate Ales Bialiatski
— <a href="/fidh_en/">FIDH</a> vice-president Valiantsin Stefanovic
— coordinator of the #HRDs for Free Elections campaign Uladzimir Labkovich

They
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

Актывіст Ігар Случак знаходзіцца ў міжнародным вышуку Пра гэта Ігар напісаў у сваім Facebook. Нагадаем, папулярызатара беларускай мовы абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Актывіст Ігар Случак знаходзіцца ў міжнародным вышуку

Пра гэта Ігар напісаў у сваім Facebook.

Нагадаем, папулярызатара беларускай мовы абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

Жыхарку Бабруйска затрымалі за перасылку відэа з расійскай вайсковай тэхнікай у 2022 годзе У дачыненні да 39-гадовай спецыялісткі па перманентным макіяжы распачата крымінальная справа. СК паведамляе, што муж беларускі асуджаны за «ўдзел у масавых беспарадках».

Жыхарку Бабруйска затрымалі за перасылку відэа з расійскай вайсковай тэхнікай у 2022 годзе

У дачыненні да 39-гадовай спецыялісткі па перманентным макіяжы распачата крымінальная справа.

СК паведамляе, што муж беларускі асуджаны за «ўдзел у масавых беспарадках».
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

Палітзняволены журналіст Дзмітрый Семчанка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. Яго затрымалі ў 2022 годзе і асудзілі да 3 гадоў калоніі за «распальванне варожасці».

Палітзняволены журналіст Дзмітрый Семчанка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 

Яго затрымалі ў 2022 годзе і асудзілі да 3 гадоў калоніі за «распальванне варожасці».
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

У Гродне пачаўся масавы суд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на лаве падсудных не менш за 5 чалавек. Ім інкрымінаваны арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Папярэдне, гэты судовы працэс звязаны з дваровымі чатамі.

У Гродне пачаўся масавы суд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на лаве падсудных не менш за 5 чалавек. Ім інкрымінаваны арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Папярэдне, гэты судовы працэс звязаны з дваровымі чатамі.
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ больш за 40 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў Арганізацыі таксама асуджаюць рэпрэсіі ў Беларусі, якія дагэтуль працягваюцца. spring96.org/be/news/118288

У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ больш за 40 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў

Арганізацыі таксама асуджаюць рэпрэсіі ў Беларусі, якія дагэтуль працягваюцца.

spring96.org/be/news/118288
#FreeViasna (@freeviasna) 's Twitter Profile Photo

✊ Today in Vilnius 🇱🇹, we stood with the imprisoned activists of Viasna. Ales Bialiatski, Valiantsin Stefanovic, and Uladzimir Labkovich were arrested four years ago in #Belarus for their #humanrights work. Solidarity matters — especially when justice is denied. #FreeViasna

Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

«Бясконца нагадваць свету пра тое, што адбываецца ў Беларусі»: у Вільні адбыўся пікет салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі «Салідарнасць з усімі палітычнымі вязнямі — гэта моц, гэта падтрымка, гэта шчырая ўдзячнасць за іх смеласць і змаганне». spring96.org/be/news/118289

«Бясконца нагадваць свету пра тое, што адбываецца ў Беларусі»: у Вільні адбыўся пікет салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі

«Салідарнасць з усімі палітычнымі вязнямі — гэта моц, гэта падтрымка, гэта шчырая ўдзячнасць за іх смеласць і змаганне».

spring96.org/be/news/118289
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

Беларускую журналістку Таццяну Каравянкову абвясцілі ў вышук у Расіі Пра гэта журналістка паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook. У картцы Каравянковай на сайце МУС Расіі не пазначана, па якім артыкуле яна знаходзіцца ў вышуку. spring96.org/be/news/118294

Беларускую журналістку Таццяну Каравянкову абвясцілі ў вышук у Расіі

Пра гэта журналістка паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

У картцы Каравянковай на сайце МУС Расіі не пазначана, па якім артыкуле яна знаходзіцца ў вышуку.

spring96.org/be/news/118294
Viasna (@viasna96) 's Twitter Profile Photo

З 2020-га году як мінімум 1600 палітвязняў цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю У чэрвені на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі. Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.

З 2020-га году як мінімум 1600 палітвязняў цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю

У чэрвені на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі.

Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.